Гуканне вясны

29.03.2023
Гуканне вясны— старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Сёння ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае свята "Гуканне вясны". Пад час свята дзеці з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі, танцавалі з сонечнымі праменьчыкамі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя гульнi, адгадвалi загадкi. Спадзяемся, што добры настрой, створаны пад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга, і што вясна прыйдзе да нас у бліжэйшы час!!!