21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

У гэты дзень у дашкольнай установе № 2 г.Смалявічы былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку. У музычнай зале была арганізавана выстава дзіцячай літаратуры беларускіх пісьменнікаў, паэтаў “Сэрцам краніся роднага слова”. Таксама ў гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садзе былі праведзены тэматычныя бяседы на беларускай мове "Жывая спадчына мая" , арганізаваны беларускія інтэрактыўныя, дыдактычныя і рухомыя гульні, музычны марафон «Мова родная – мова модная», конкурс чытальнікаў “Мову родную люблю!”  

         Сенняшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.